Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па праву лічыцца ўсенародным святам, днём памяці, мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія адстаялі незалежнасць роднай зямлі. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло 23.02.2022г. ў Ашмянскiм раённым цэнтры культуры. У адрас тых, хто беражліва захоўвае і памнажае слаўныя традыцыі армейскага братэрства, прагучала шмат цёплых і шчырых слоў. Са святам гасцей мерапрыемства павіншаваў старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. Да віншавання далучыўся ваенны камісар Ашмянскага раёна падпалкоўнік Ігар Місюкевіч, які ўручыў юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь» Сяргею Дзегцярову, старшыні Ашмянскай раённай структуры “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту”. Юбілейным медалём “75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” узнагароджаны Уладзімір Бельчанка, старшыняраённага савета ветэранаў.